22:26 Святое паломніцтва да Крыначкі (ФОТА) | |
Трэці дзень свята Тройцы асабліва адзначаецца ў Крыначцы. Гэта святое месца
ў Белавежскай пушчы паблізу Гайнаўкі. Штогод сюды збіраюцца шматлікія вернікі
ды пілігрымы, каб памаліцца, а таксама папрасіць здароўя ды вылячэнне ад
хваробаў. Вада з крыніцы ў Крыначцы здаўна лічыцца гаючай: - Люблю гэтае месца. Памятаю,
як тут яшчэ цыганы былі, шмат вазоў, дзеці малыя - гэта яшчэ за той Польшчай
было, добра памятаю. - Памятаю, як некалі ў дубах
сядзелі, абед елі. Хоць і далёка было, але ў Крыначку я хадзіла з
дзяцінства. - З такімі месцамі, дзе
знаходзяцца крыніцы, звязана асаблівая сіла і Божае аб’яўленне. - Калі памыцца ў гэтай вадзе,
то памагае, калі нейкая хвароба. Святочнае набажэнства ў Крыначцы адслужыў біскуп семятыцкі, айцец Грыгорый.
Таксама былі святары з іншых прыходаў Беласточчыны і шмат вернікаў розных
узростаў. Традыцыйныя ўрачыстасці распачаліся ля Крыначкі, ва ўрочышчы Меднае на
Падляшшы. Паводле традыцыі, у дні Святой Тройцы тут збіраюцца тысячы вернікаў,
каб памаліцца і папрасіць у Бога здароўя сабе і сваім блізкім. Вернікі п’юць і
набіраюць дадому ваду з крыніцы, якая лічыцца цудадзейнай. Увечары ў царкве гучалі набожныя песні, пазней пачаўся акафіст, які служыў
таксама і айцец Леонцій Анхім з Арэшкава: - Людзі прыносяць у гэтае
святое месца свае хваробы, няшчасці, нязгоды і ўзносяць да Бога свае малітвы
цэлую ноч. Вера з Гайнаўкі: Я тут не першы раз. Малюся, каб
Бог даў здароўя дзецям, унукам і мне, бо мужа ўжо няма. На трэці дзень Святой Тройцы, традыцыйна адбыліся галоўныя ўрачыстасці. У 9.30 запланаванае вітанне
біскупа, а 10-ай гадзіне – святочная літургія ды асвячэнне вады. Увечары ў Гайнаўцы адбыщся таксама традыцыйны беларускі фэст з аналагічнай
назвай – "Крыначка". | |
|
Всего комментариев: 0 | |