13:50 Сумар супраць гимназіі ў Камянцы? | |
Вырашаючы задачу ўстойлівага развіцця сістэмы адукацыі рэгіёна, неабходна больш увагі ўдзяляць пытанням якасці адукацыі. Такую думку выказаў на пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар. Як паказала практыка, дзеці выбіраюць настаўніка ў, а не шыльду на будынку. Таму гімназія ў гарадзе Камянец не вытрымлівае канкурэнцыі са звычайнай школай. Ці трэба ў такім выпадку ствараць гэтыя ўстановы адукацыі новага тыпу, не забяспечыўшы іх высокапрафесійным калектывам педагогаў, задаецца пытаннем губернатар. «Не трэба гнацца за модай. Самае галоўнае – якасць навучання, прафарыентацыя навучэнцаў. Гэтымі новаўвядзеннямі мы ў хуткім часе паложым нашу адукацыю на лапаткі. Думаю, не трэба слепа кіравацца рэгламентамі, якія спараджае Міністэрства адукацыі. Там таксама шмат штампаў у рабоце ёсць. Чаму, напрыклад, профільныя класы павінны быць толькі па чатырох напрамках, а не больш і не менш? Творчы падыход патрэбны ў любой справе», – адзначыў Канстанцін Сумар. Размову на злабадзённыя тэмы вырашана прадоўжыць на традыцыйнай жнівеньскай нарадзе. Кіраўнік вобласці чакае ад педагогаў добрых, цікавых прапаноў па паляпшэнню работы сістэмы адукацыі рэгіёна. | |
|
Всего комментариев: 0 | |