22:24 Сабака Айда дапамагла затрымаць парушальніка ў магазіна Гермес-1 | |
29 чэрвеня ў 3.36 з ахоўваемага аб’екта – магазіна "Гермес-1”, што па вуліцы Матросава ў Каменцы, паступіў сігнал на пульт Камянецкага аддзялення аховы. Адразу ж дзяжурная Марыя Ануфрыюк накіравала на месца здарэння нарад групы затрымання: міліцыянера-вадзіцеля Аляксандра Пратасевіча і міліцыянера-кінолага Сяргея Чурака, якія высветлілі на месцы, што з фасаднага боку магазіна ўзламаны і адчынены дзверы. Далейшы агляд правялі са службова-пошукавым сабакам: Айда хутка выявіла парушальніка ў гандлёвай зале за стэлажамі. Ім аказаўся непрацуючы, раней судзімы камянчанін, 1963 г.н., які выкарыстаў сякеру для ўваходу і спрабаваў пажывіцца ў магазіне. Выклікалі адказнага па аддзяленні аховы і следча-аператыўную групу райаддзела міліцыі, якія прадоўжылі разбор з парушальнікам. Крыніца: http://www.kamenec.by | |
|
Всего комментариев: 0 | |