10:29 Народжаны 23 лютага… | |
Лейтэнант
Іван Дунаеў трапіў на службу ў Брэсцкую пагранічную групу, на 4-ю пагранічную
заставу "Казімірава” ў 2012 годзе пасля заканчэння Інстытута пагранічнай
службы. Аб буднях ваеннага, а таксама аб жыцці да службы даведалася напярэдадні
прафесійнага свята – Дня пагранічніка. – Іван, раскажы,
калі ласка, пра сябе. –
Нарадзіўся я 23 лютага ў горадзе Кінешма Расійскай Федэрацыі. Знаходзіцца ён
недалёка ад Іванава – горада нявест. Але так атрымалася, што ўсё маё дзяцінства
звязана з ваенным гарадком Заслонава Віцебскай вобласці, дзе мой бацька
адслужыў 17 гадоў. Вучыўся я ў сярэдняй школе. З самага маленства быў вельмі
шустрым хлапчуком, займаўся ўсім, чым толькі можна, пры гэтым атрымліваў добрыя
адзнакі, чым вельмі здзіўляў і сваіх сяброў, і настаўнікаў. Пасля школы
паступіў у ваенную акадэмію, на пагранічны факультэт. Так атрымалася, што
паступаў у акадэмію, а закончыў Інстытут, бо ў 2010 годзе факультэт адлучыўся
ад акадэміі і стаў самастойнай навучальнай установай. Падчас вучобы ўваходзіў у
каманду клуба вясёлых і знаходлівых. Весела жылі, нічога не скажаш… – Чула, што твой
дзядуля таксама быў ваенным… –
Мая ваенная дынастыя пачалася яшчэ з прадзядулі, які загінуў у баях пад
Сталінградам. Дзядуля пайшоў па слядах свайго бацькі – стаў артылерыстам.
Даслужыўся да звання маёра ў ракетна-артылерыйскіх войсках. Але, на жаль, калі
быў на вучэннях на палігоне недзе ў Расіі, яго ўкусіў энцэфалітны клешч.
Дзядулю не змаглі выратаваць… Мой бацька вырашыў яшчэ ў дзяцінстве, што таксама
будзе ваенным, таму пасля школы паступіў у артылерыйскае вучылішча ў горадзе
Таштагол Кемераўскай вобласці. Пасля яго заканчэння трапіў па размеркаванні на
службу ў Венгрыю. Пасля распаду СССР бацька выбраў службу ў Беларусі. Так, у
1992 годзе наша сям’я і апынулася ў Заслонаве. У 2008 годзе бацьку перавялі ў
Мінск. Зараз галава нашага сямейства на пенсіі. Яго выслуга склала 26 гадоў у
арміі… Мой прадзядуля па лініі маці прайшоў усю вайну, быў цяжка паранены ў
плячо, пасля чаго перастала дзейнічаць рука, і яго прызналі інвалідам вайны.
Дзядуля мой нарадзіўся ў 1943 годзе. Але ён не стаў ваенным… Наша сям’я
стандартная: бацька – ваенны, маці – настаўніца. Спачатку матуля працавала ў
дзіцячым садку, а потым – у школе… – А калі ты
вырашыў, што станеш ваенным? –
З самага маленства ведаў, што абавязкова буду ім – падабалася мне такое жыццё.
Пасля таго, як аб маім рашэнні ў старэйшых класах даведаўся бацька, ён быў
супраць. Але я ўсё ж такі стаў тым, кім марыў. Толькі не артылерыстам, як мае
прадзядуля, дзядуля і бацька, а пагранічнікам. – Як табе
падабаецца у "Казіміраве”? –
Служыць мне вельмі добра. Ведаеш, нікуды не хочацца пераходзіць адсюль. Мне
падабаюцца людзі, з якімі пасябраваў. У вас тут людзі харошыя. Пакуль усё мяне
задавальняе. З асабістым саставам таксама добрыя адносіны, мы ўсе – адна
вялікая сям’я, заўсёды разам. – Іван, калі ў
цябе будуць свае дзеці, ці хацеў бы ты, каб яны былі ваеннымі? –
Гэта павінен быць іх асабісты выбар. Захочуць – будуць, не захочуць – няхай
ідуць тым шляхам, які самі выберуць. – Дзякуй за размову. З надыходзячым
прафесійным святам! Паменш пад’ёмаў па трывозе!
| |
|
Всего комментариев: 0 | |