15:32 Ля Камянецкага Дома быту адбылася кніжная выстава | |
12 чэрвеня каля Камянецкага Дома быту адбылася выстава «Цікавая кніга: чытаем і Книхперачытваем». Адкрыты прагляд літаратуры падрыхтавалі для камянчан супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі імя У.Ігнатоўскага. Любімыя кнігі дзяцінства, новыя папулярныя выданні пераходзілі з рук у рукі. Любую з іх можна было ўзяць з сабой – бібліятэкары рабілі запісы на месцы. Платны фонд у гэты дзень выдаваўся бясплатна. Прахожыя ахвотна ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне і бліц-апытанні, а яшчэ абяцалі далучыцца да акцыі буккросінгу (калі адзін чалавек, прачытаўшы кнігу, пакідае яе ў грамадскім месцы, каб выданне знайшоў наступны чытач). Яна пройдзе заўтра на аўтастанцыі. Далучайцеся! Чытайце і перачытвайце! | |
|
Всего комментариев: 0 | |