Главная » 2013 » Июнь » 18 » Лепшае падвор'е вызначаць на Камянеччыне
08:48
Лепшае падвор'е вызначаць на Камянеччыне

агроусадьба

На Камянеччыне аб’яўлены раённы агляд-конкурс на лепшае падвор'е сярод пажылых людзей.

Яго мэта – прыцягненне пенсіянераў да навядзення парадку на выкарыстоўваемых імі землях; творчы падыход да афармлення агарода, сада (спалучэнне гароднінных і кветкавых культур, пладовых дрэў, ягаднікаў, цікавае размяшчэнне пасадак, волаты на градцы і г.д.); творчы падыход да афармлення прысядзібнай, дваровай тэрыторый (спалучэнне кветнікаў, дрэў, кустоўя, ландшафтны дызайн); забеспячэнне гародніннай, пладова-ягаднай прадукцыяй уласных патрэб; развядзенне новых сартоў гароднінных культур, пладовых дрэў, ягаднага кустоўя; утрыманне свойскай жывёлы і птушкі ў належным стане, іх разнастайнасць.

Агляд-конкурс уключае наступныя намінацыі: "Мой сад, агарод”, "Мая гаспадарка”, "Лепшае добраўпарадкаванне прысядзібнага ўчастка”. Удзельнікамі могуць быць непрацуючыя асобы пенсійнага ўзросту, якія жывуць у раёне, вядуць самастойна прысядзібную гаспадарку і не зарэгістраваны ў якасці фермераў.

Агляд-конкурс праводзіцца з 1 чэрвеня да 30 верасня (у 2 этапы) у Каменцы, Высокім і сельсаветах. Першы этап – з 1 чэрвеня да 20 ліпеня. Яго вынікі падвядуць камісіі, створаныя ў дзяржаўнай установе "Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” (ТЦСАН), Высокаўскім гарадскім і ў сельскіх выканаўчых камітэтах.

Другі этап – з 1 жніўня да 30 верасня. Для ўдзелу ў ім у раённую камісію да 31 ліпеня павінны быць прадстаўлены кандыдатуры пераможцаў першага этапа агляду-конкурсу. Склад раённай камісіі зацвердзіць старшыня райвыканкама.

Па выніках агляду-конкурсу пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць каштоўныя падарункі. Па рашэнні раённай камісіі могуць быць заахвочаны і іншыя ўдзельнікі. Усе яны атрымаюць узнагароды на мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня пажылых людзей.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Камянецкага райвыканкама праводзіць Сустрэчы з будучымі пенсіянерамі, якія адбываюцца штомесяц у другі чацвер з 10.00 па адрасе:

г. Каменец, вул. Брэсцкая, 9 (будынак райвыканкама), першы паверх, кабінет №13;

г. Высокае, вул. Савецкіх пагранічнікаў, д. 1 (будынак гарсавета), другі паверх, зала пасяджэнняў.

Кантактныя тэлефоны: 2-11-39, 2-33-99, 2-32-30.

Пры сабе мець працоўную кніжку, ваенны білет, дыплом і іншыя дакументы, што пацвярджаюць перыяд навучання.

                                                                                                                                     Крыніца: НК

Категория: Общество | Просмотров: 625 | Добавил: Алесь-BY | Теги: конкурс, Ланшафтный дизайн, Каменецкий район, Агроусадьба | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: