Главная » 2013 » Июнь » 29 » Дом - 3 или «Залесье – 2013» (ОСТАВИТЬ СВОЙ СЛЕД МОЖЕТ КАЖДЫЙ)
10:12
Дом - 3 или «Залесье – 2013» (ОСТАВИТЬ СВОЙ СЛЕД МОЖЕТ КАЖДЫЙ)
Залесье

АРР "Дзедзіч” запрашае маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі да ўдзелу ў добраахвотніцкім летніку «Залессе – 2013», які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 23 па 28 ліпеня.

Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў "Дзедзіча” быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Ужо 4 гады паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!

Актыўных і пазітыўных маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі запрашаем далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровымі і заўсёды жаданымі гасцямі "Еўрапейскага дому”.

Як усё будзе адбывацца?

З 23 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац. Але паколькі дом знаходзіцца ўжо ў досыць высокай ступені гатоўнасці, ахвотныя могуць размясціцца ў самім доме.

Летнік "Залессе-2013” гэта:

·         - працы на аб’екце 3-4 гадзіны ў дзень (гл. распарадак дня);

·         - сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі;

·         - канцэрт з ўдзелам Піта Паўлава - аднаго з пачынальнікаў беларускага року;

·         - вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);

·         - вандроўка ў Ставы (святая крыніца);

·         - файер-шоў і свята вады на возеры Катэра;

·         - вечаровы Open Air;

·         - дэбаты;

·         - прыемныя размовы і летнія раманы )))

Каб патрапіць на летнік, трэба:

·         быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;

·         запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by да 15 ліпеня;

·         прыехаць;

·         і застацца ў ганаровай кнізе сябрам "Дома еўрапейскіх сустрэч” назаўжды!!!

Арганізатары летніка забяспечваюць:

·         - праезд з Берасця і назад;

·         - размяшчэнне (у намётах або ў доме);

·         - харчаванне.

Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 15 ліпеня на электронную скрыню: dzedzich@tut.by.

Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8(029)724-21-16, 8(029)660-57-41 (Дзмітрый).

Паглядзець фота з папярэдніх летнікаў: тут і тут і тут. Фоткі з апошніх летнікаў можна паглядзець у альбомах Укантакце: тут і тут.

Спампаваць анкету-заяўку на ўдзел у летніку: тут.

Спампаваць распарадак дня: тут.

Спампаваць правілы ўдзелу ў летніку: тут.

Перайсці да мерапрыемства "Укантакце”: тут.


Категория: Общество | Просмотров: 774 | Добавил: admin | Теги: Летник, Молодёжь, Дзедзич, Залесье, Европейский дом | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: