Главная » 2013 » Июнь » 3 » Незабыўнае падарожжа праз Польшчу ў Германію, Францыю!
13:39
Незабыўнае падарожжа праз Польшчу ў Германію, Францыю!


Ажыццявілася наша мара: з’ездзілі ў тур па Заходняй Еўропе – праз Польшчу ў Германію, Францыю!

У Дрэздэне разам з вучнямі наведалі знакаміты Цвінгер, дзе знаходзяцца вядомыя музеі горада: карцінная галерэя Старых майстроў, фізіка-матэматычны салон, музей фарфору і іншыя. Цвінгер з’яўляецца адным з найважнейшых музейных праектаў ХIХ стагоддзя ў Германіі. Тут убачылі такія шэдэўры, як "Сіксцінская мадонна» Рафаэля, "Спячая Венера» Джарджонэ, «Алтар святой Кацярыны» Кранаха і многія іншыя скарбы выяўленчага мастацтва.

Але самае яркае ўражанне засталося ад наведвання Парыжа. Незвычайна добразычлівы, непаўторны горад: Трыумфальная арка, Елісейскія палі, плошча Згоды, Эйфелева вежа, Лацінскі квартал, Пантэон, вуліца Рыволі… Цэнтр Парыжа – востраў Сіце, сабор Парыжскай Богамаці, комплекс Каралеўскіх палацаў уразілі сваёй веліччу і таямнічасцю. Наведванне Луўра – аднаго з вялікіх музеяў свету – пакінула незабыўныя ўражанні ад убачаных карцін, скульптур: знакамітая "Джаконда” Леанарда да Вінчы, "Ніка Самафракійская” Мікеланджэла…

Прагулку на карабліку па Сене і ўздым на Эйфелеву вежу немагчыма апісаць словамі. Убачыць Парыж з вышыні птушынага палёту – мара многіх турыстаў. І вось горад ля нашых ног, і ён такі ж цудоўны, незвычайна прыгожы!

Паездка ў Дыснейлэнд – каралеўства сямейных забаў – найлепшы падарунак для дзяцей. Мы апынуліся ў казачнай краіне, дзе жывуць піраты, разбойнікі, добрыя феі і ўсе самыя папулярныя героі мультфільмаў Уолта Дыснея. Шэсць гадзін праляцелі непрыкметна, а ад’язджаць зусім не хацелася. Вось каб яшчэ застацца на некалькі дзён, каб абысці ўсе астраўкі і замкі гэтай чароўнай дзіцячай краіны! Але наперадзе чакала цікавая паездка ў сталіцу Германіі – Берлін.

На ўроках нямецкай мовы мы шмат гаварылі пра славутасці гэтага горада, а цяпер ён перад намі: Брандэнбургскія вароты, Рэйхстаг, Востраў музеяў, Аляксандарплац… У Берлінскім заапарку, аказваецца, звяры жывуць не ў клетках, што асабліва здзівіла школьнікаў. А ў трохпавярховым будынку, які ўяўляе сабою вялізны акварыўм, можна гуляць некалькі гадзін, лавіць рукамі рыбак, назіраць за экзатычнымі марскімі жыхарамі, фатаграфаваць кракадзілаў, чарапах…

Шэсць дзён праляцелі як адзін, але на ўсё жыццё застануцца ў памяці тыя ўражанні, якія мы атрымалі ад наведвання цудоўных гарадоў Заходняй Еўропы.

Ала РАДЫВАНЮК

Категория: Культура | Просмотров: 623 | Добавил: admin | Теги: Франция, ГЕРМАНИЯ, путешествие, Польша | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: