Главная » 2013 » Май » 27 » Народжаны 23 лютага…
10:29
Народжаны 23 лютага…

Иван Дунаев

Лейтэнант Іван Дунаеў трапіў на службу ў Брэсцкую пагранічную групу, на 4-ю пагранічную заставу "Казімірава” ў 2012 годзе пасля заканчэння Інстытута пагранічнай службы. Аб буднях ваеннага, а таксама аб жыцці да службы даведалася напярэдадні прафесійнага свята – Дня пагранічніка.

– Іван, раскажы, калі ласка, пра сябе.

– Нарадзіўся я 23 лютага ў горадзе Кінешма Расійскай Федэрацыі. Знаходзіцца ён недалёка ад Іванава – горада нявест. Але так атрымалася, што ўсё маё дзяцінства звязана з ваенным гарадком Заслонава Віцебскай вобласці, дзе мой бацька адслужыў 17 гадоў. Вучыўся я ў сярэдняй школе. З самага маленства быў вельмі шустрым хлапчуком, займаўся ўсім, чым толькі можна, пры гэтым атрымліваў добрыя адзнакі, чым вельмі здзіўляў і сваіх сяброў, і настаўнікаў. Пасля школы паступіў у ваенную акадэмію, на пагранічны факультэт. Так атрымалася, што паступаў у акадэмію, а закончыў Інстытут, бо ў 2010 годзе факультэт адлучыўся ад акадэміі і стаў самастойнай навучальнай установай. Падчас вучобы ўваходзіў у каманду клуба вясёлых і знаходлівых. Весела жылі, нічога не скажаш…

– Чула, што твой дзядуля таксама быў ваенным…

– Мая ваенная дынастыя пачалася яшчэ з прадзядулі, які загінуў у баях пад Сталінградам. Дзядуля пайшоў па слядах свайго бацькі – стаў артылерыстам. Даслужыўся да звання маёра ў ракетна-артылерыйскіх войсках. Але, на жаль, калі быў на вучэннях на палігоне недзе ў Расіі, яго ўкусіў энцэфалітны клешч. Дзядулю не змаглі выратаваць… Мой бацька вырашыў яшчэ ў дзяцінстве, што таксама будзе ваенным, таму пасля школы паступіў у артылерыйскае вучылішча ў горадзе Таштагол Кемераўскай вобласці. Пасля яго заканчэння трапіў па размеркаванні на службу ў Венгрыю. Пасля распаду СССР бацька выбраў службу ў Беларусі. Так, у 1992 годзе наша сям’я і апынулася ў Заслонаве. У 2008 годзе бацьку перавялі ў Мінск. Зараз галава нашага сямейства на пенсіі. Яго выслуга склала 26 гадоў у арміі… Мой прадзядуля па лініі маці прайшоў усю вайну, быў цяжка паранены ў плячо, пасля чаго перастала дзейнічаць рука, і яго прызналі інвалідам вайны. Дзядуля мой нарадзіўся ў 1943 годзе. Але ён не стаў ваенным… Наша сям’я стандартная: бацька – ваенны, маці – настаўніца. Спачатку матуля працавала ў дзіцячым садку, а потым – у школе…

– А калі ты вырашыў, што станеш ваенным?

– З самага маленства ведаў, што абавязкова буду ім – падабалася мне такое жыццё. Пасля таго, як аб маім рашэнні ў старэйшых класах даведаўся бацька, ён быў супраць. Але я ўсё ж такі стаў тым, кім марыў. Толькі не артылерыстам, як мае прадзядуля, дзядуля і бацька, а пагранічнікам.

– Як табе падабаецца у "Казіміраве”?

– Служыць мне вельмі добра. Ведаеш, нікуды не хочацца пераходзіць адсюль. Мне падабаюцца людзі, з якімі пасябраваў. У вас тут людзі харошыя. Пакуль усё мяне задавальняе. З асабістым саставам таксама добрыя адносіны, мы ўсе – адна вялікая сям’я, заўсёды разам.

– Іван, калі ў цябе будуць свае дзеці, ці хацеў бы ты, каб яны былі ваеннымі?

– Гэта павінен быць іх асабісты выбар. Захочуць – будуць, не захочуць – няхай ідуць тым шляхам, які самі выберуць. – Дзякуй за размову. З надыходзячым прафесійным святам! Паменш пад’ёмаў па трывозе!

 

Наталля ГРЫЦУК.

Категория: Общество | Просмотров: 557 | Добавил: admin | Теги: Пограничники, Иван Дунаев, Застава, Казимирово | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: